17-18 мая 2019 года ў г.Пружаны адбыліся заключныя мерапрыемствы VII адкрытага абласнога фестываля фальклорнага мастацтва “Радавод”.

22.05.2019
Арганізатрамі галоўнага фальклорнага свята вобласці сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Брэсцкай вобласці з’яўляюцца галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і ўстанова адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”.

Навучэнцы, калектывы народнай творчасці, гурты, ансамблі, ідывідуальныя выканаўцы фальклорнага мастацтва, танцавальныя пары – выканаўцы народных побытавых танцаў, пераемнікі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва  і традыцыйнай кухні ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі вобласці паказалі вынікі двухгадовых пошукаў, экспедыцый, працы па вывучэнню і перайманню традыцыйнага фальклору сваёй мясцовасці. Каб трапіць на свята фальклору, неабходна было падрыхтаваць самабытны матэрыял свайго рэгіёну, вывучыць і ведаць яго мову, песні    і танцы. Да ўдзелу ў фестывалі  былі запрошаны замежныя госці - калектывы з Польшчы, Сербіі, Расіі, якія адметна паказалі асаблівасці традыцыйнай культуры сваіх краін.

Пасля афіцыйнага адкрыцця фестываля, адбылося ўрачыстае шэсце удзельнікаў да галоўнага гістарычнага здабытка Пружанаў – парка і палаца Швыкоўскіх, дзе разгарнулася буйная творчая пляцоўка “Горад майстроў”. Ўсамім “Палацыку” адбылася абласная дзіцячая навукова-практычная канферэнцыя па выніках абласнога конкурса даследчых работ. Творчыя калектывы вобласці паказвалі свае здабыткі на канцэртных пляцоўках горада Пружаны і ў в.Лінава. А на галоўнай пляцоўцы разгарнуліся спаборніцтвы пар-выканаўцаў побытавых танцаў.

На навукова-практычнай канферэнцыі “Фальклорная спадчына” навучэнцы і педагогі  Брэсцкай вобласці прэзентавалі навукова-даследчыя работы, якія сталі пераможцамі конкурса даследчых работ:    “Крочым у свет з родным”, Шырокава Яна,  ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Пінска”, педагог Коўжун Т.С.; “Брацкая свечка ў вёсцы Лука Столінскага раёна”, Вячорка Вікторыя, ДУА “Сярэдняя школа № 2               г. Століна”, педагог Кананчук Н. М. Ў намінацыі “Фальклорны відэакліп “Берасцейская талакуха” лепшым стаў ўзорны  клуб аматараў фальклору “Катрынка”, г.Высокае, Камянецкі раён.

Гран-Пры VII  адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” атрымалі: за лепшую фальклорную  праграму  –  аддзел па адукацыі Іванаўскага  райвыканкама; у намінацыі “Конкурс-выстава “Горад майстроў” – адзел па адукацыі Столінскага райвыканкама; лепшы фальклорны калектыў – ўзорны ансамбль народнага танца “Мацейка” і аркестр “Вясёлыя музыкі” ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Баранавічы”, кіраўнікі Варашылава Т.  І.,  Фянько В. В.; лепшы   ідывідуальны выканаўца фальклорных спеваў –  Ладыга Максім ДУА “Пучынская базавая школа” Пінскага раёна, педагог Калесніковіч М.А.

У якасці членаў экспертнага журы фестываля фестываля былі запрошаны навукоўцы з УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (г.Мінск) - старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору Матыліцкая Наталля Віктараўна,  кандыдат педагагiчных навук, артыст-вакаліст Петухова Наталля Вячаславаўна, метадыст аддзела навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі УА “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Крыўко Таццяна Міхайлаўна. Экспертнае журы адзначыла высокі ўзровень фестывалю і запрасіла навучэнцаў да паступлення  ў БДзУКМ, профільныя вузы сталіцы.

 

Ва ўсе часы былі людзі неабыякавыя да лёсу сваёй культуры, свайго краю. Да таго, якімі людзьмі вырастуць нашы дзеці, што панясуць яны ў будучыню і якую спадчыну пакінуць сваім нашчадкам. Аргкамітэт фестывалю выказвае вялікую падзяку кіраўніцтву прадпрыемстваў, якія не першы год з’яўляюцца лепшымі сябрамі абласнога адкрытага фальклорнага фестывалю “Радавод” і спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва:

  • Салон друку “SANTIUM COLOR”, г. Брэст
  • Цэнтр сямейнай стаматалогіі “Дэнико”
  • турыстычная фірма “Магазін падарожжаў “Артинтур
  • ООО «АС-инженеринг»
  • мясцовы благачынны фонд “Новае пакаленне”

 

поделиться в: