Атрыманне адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі Брэсцкай вобласці

21.03.2018

Ва 577 ўстановах дашкольнай адукацыі Брэсцкай вобласці існуе 563 групы з беларускай мовай навучання. 

Праца ва ўстановах дашкольнай адукацыі вядзецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі дакументамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (гл.9, арт.90) мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў выхаванцаў.

Групы з беларускай мовай навучання адкрываюцца па запыце законных прадстаўнікоў дзяцей на падставе пісьмовай заявы ва ўстанову дашкольнай адукацыі.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу праводзяцца заняткі, святы і забавы на беларускай мове ва ўсіх групах незалежна ад мовы навучання. 

Усе мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і гадавым планам установы дашкольнай адукацыі. 

 Звесткі аб установах і групах з беларускай мовай навучання знаходзяцца ў вольным доступу на сайтах аддзелаў адукацыі, спорту і турызму гаррайвыканкамаў і ўстаноў дашкольнай адукацыі. 

поделиться в: