20 февраля 2016 ў г. Брэсце прайшоў трэці занальны агляд VI адкрытага абласнога фальклорнага фестывалю “Радавод”

26.02.2016


20 февраля 2016  ў  г. Брэсце  прайшоў  трэці занальны агляд  VI   адкрытага  абласнога   фальклорнага фестывалю “Радавод”.  У аглядзе  прынялі ўдзел фальклорныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы, юныя майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці, аматары фальклорнага тэатра  з Каменецкага, Маларыцкага, Жабінкаўскага, Кобрынскага, Брэсцкага, Пру жанскага, Ленінскага і Маскоўскага раёнаў г. Брэста, ЦДАДзіМ г. Брэста.

 Сапраўднае свята фальклорнага мастацтва атрымалася  на аглядзе. Мясцовымі  танцамі “Навасёлкаўскі вальс”, “Матлёт”, фальклорнымі спевамі “Мала пташэчка”, “Зэлёна лешчына”, “Вішнёвы сад” ўзрадавалі  навучэнцы і педагогі  з узорных  калектываў  - клуба аматараў фальклора “Катрынка” і  аматарскага  аб’яднання “Белавежская цявінка” ДУА “ЦДАДзіМ г. Высокае”, аматарскага аб’яднання “Спадчына” УА”БДАЦМТ”.

Самабытнымі спевамі і музыкай захапілі ўвагу гледачоў юныя аматары фальклору  калектыў “Вытокі”  Маларыцкага раёна,  фальклорна-інструментальны калектыў “Дударыкі” ДУА “СШ №17 г. Брэста”,   фальклорны ансамбль  “Васілёк”  з Брэсцкага раёна, фальклорны гурт “Лінькі” ДУА “Ліноўская сярэдняя школа” Пружанскага раёна, ансамбль народнай музыкі “Бельскія музыкі”  ДУА “Бельская базавая школа” Кобрынскага раёна.

З жніўным абрадам “Дажынкі” пазнаёміў фальклорны гурт “Медуніца”  Кобрынскага раёна. Абрад “Вяснянкі” імайстэр-клас па традыцыйнай палескай пісанке паказалі удзельнікі фальклорна-этнаграфічнага аб’яднання  УА “БДАЦМТ”. А з традыцыйным рэчыцкім караваем пазнаёмілі на мясцовым дялекце вучні ДУА “СШ №27 г. Брэста” у пастаноўцы“Аповед пра каравай”. Дзіцячы фальклорны тэатр “Пастушковыя забавы” паказалі  маленкія аматары фальклора  ДУА “ВПК дзіцячы сад-пачатковая школа №2  г. Брэста”. Уразілі гледачоў у зале і журы стараннае і маляўнічае выступленне навучэнцаў дзіцячага  фальклорнага  калектыва  “Забаўлянкі” ДУА “Гімназія №4 г.Брэста”, мясцовая  казка “Зозульчын лён”фальклорнага  калектыва “Крынічка” Маларыцкага раёна, “Хмэлёвэцькі байкі”, абрад “Валачобнікі” ад удзельнікаў фальклорнага калектыву  ДУА “Жабінкоўскі РЦТДзіМ”, пастаноўка “Касцюм маёй бабулі” навучэнцаў ДУА “ВПК дзіцячы сад-пачатковая школа №5 г. Брэста”.

У холе цэнтра маладзёнай творчасці разгарнуўся сапраўдны народны кірмаш: старажытныя прылады, саматканыя посцілкі, рушнікі з прыватных калецый бацькоў вучняў і школьных музеяў суседнічалі з сучаснымі вырабамі навучэнцаў школ і фальклорных аб’яднанняў. Здзівілі сваім хараством і адзінствам выставы ўстаноў адукацыі Кобрынскага, Жабінкаўскага, Брэсцкага раёнаў. Вырабы па матывах старажытнага посуду шыян, века, сявенька, выкананыя ў тэхніцы спіральнага пляцення са жгутоў саломы, ільняных суровых нітак, роспіс па шкле на падставе адноўленых ўзораў малюнкаў знойдзеных у вясковых хатах Брэсцкага раёна, калекцыя касцюмаў фольк-мадэрн, лялек былі прадстаўлены на выставе навучэнцамі ДУА “ЦДАДзіМ г.Брэста”.

Вось такі “дыялог з мінулым” атрымаўся ў межах VI фальклорнага фестываля “Радавод”. Журы засталося падвесці вынікі занальных смотраў і вызначыць тых, хто стане ўдзельнікам фінальных мерапрыемтсваў фестываля 14 мая ў г. Кобрыне.

поделиться в: