Юныя ахоўнікі прыроды

29.6.2015
 

Злёт праводзіўся з мэтай фарміравання ў дзяцей экалагічнай культуры і беражлівага стаўлення да прыроды, набыцця практычных уменняў і навыкаў работы ў палявых умовах і развіцця інтарэсу школьнікаў да эколага-біялагічных даследаванняў. У злёце ўдзельнічалі вучні 8 – 9 класаў з ліку пераможцаў і прызёраў алімпіяд па біялогіі, геаграфіі і хіміі, а таксама дзеці з добрымі ведамі па экалогіі і біялогіі.

Падчас злёту правяралася тэарэтычная падрыхтоўка ўдзельнікаў па пытаннях агульнай экалогіі і аховы прыроды. У біялагічным заказніку “Бугскі” і гарадскім парку “1 Мая” быў арганізаваны палявы практыкум, які прадугледжваў правядзенне індывідуальных даследаванняў па гідрабіялогіі, геабатаніцы, арніталогіі, энтамалогіі і глебазнаўстве. Конкурс юных эколагаў правяраў веданне асноўных экалагічных тэрмінаў, паняццяў і правіл, асаблівасцей тыповых экасістэм краіны, рэдкіх відаў раслін і жывёл, асноўных праблем Беларусі і г.д. Надзвычай цікавай атрымалася сустрэча са спецыялістамі-эколагамі і выкладчыкамі БрДУ імя А.С.Пушкіна.

Пераможцамі злёту сталі Таццяна Салей з гімназіі Кобрына, Галіна Цагельнік з сярэдняй школы № 28 Брэста, Дзмітрый Соўпель з сярэдняй школы № 7 Кобрына, Ганна Капусціна з сярэдняй школы № 1 Жабінкі, Таццяна Чаранкевіч з Начаўскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна і Дар’я Лазіцкая з сярэдняй школы № 12 Пінска.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

поделиться в: