Знаўцы ваеннай гісторыі Брэстчыны

19.5.2015
 

- Краязнаўчая алімпіяда праводзілася з мэтай далучэння моладзі да вывучэння ваеннай гісторыі Брэстчыны, пашырэння і паглыблення інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей вучняў, актывізацыі іх творчай ініцыятывы, - расказаў дырэктар Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Д.М.Гумянюк. – Алімпіяда складалася з трох тураў: завочнага, тэарэтычнага (краязнаўчае тэсціраванне) і практычнага (конкурс юнага экскурсавода музея баявой славы). У першым туры ўлічвалася выніковасць удзелу рэгіёнаў у абласных этапах конкурсаў “Мая малая радзіма” і “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”. Краязнаўчае тэсціраванне ўключала 50 заданняў, якія адлюстроўвалі гераічныя старонкі баявой спадчыны Беларусі ў цэлым і Брэстчыны ў прыватнасці. Пытанні тычыліся партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі вобласці і яе вызвалення, а таксама тэмы вайны ў беларускім мастацтве. Удзельнікі практычнага тура выбіралі не больш за 7 прадметаў музея баявой славы, дзе добра прадстаўлена экспазіцыя пра Вялікую Айчынную вайну, стваралі мінівыставу з экспанатаў і на працягу 10 хвілін абаранялі распрацаваную экскурсію па музеі.

У тэарэтычным туры лепшыя веды паказаў Ян Капачэўскі з гімназіі № 2 Баранавіч (кіраўнік С.А.Ліс), у практычным туры перамагла Алена Вайтовіч з Бастынскай сярэдняй школы Лунінецкага раёна (кіраўнік В.С.Мельянец). У агульнакамандным заліку дыплом І ступені атрымала каманда Кобрыншчыны ў складзе Наталіі Флячынскай з Батчынскай сярэдняй школы, Ірыны Камарчук з сярэдняй школы № 9 Кобрына і Маргарыты Данілевіч з Гарадзецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы (кіраўнік Л.А.Данілевіч), дыплом ІІ ступені дастаўся камандзе Ляхавіччыны ў складзе Дар’і Блашэнка з Навасёлкаўскай сярэдняй школы, Сяргея Сяргейчыка з Начаўскай сярэдняй школы і Кацярыны Ксёнжык з сярэдняй школы № 2 Ляхавіч (кіраўнік Т.М.Шпак), дыплом ІІІ ступені заваявала каманда Івацэвіччыны ў складзе Аляксандра і Юрыя Абрамчука з Гортальскай сярэдняй школы, Аліны Савіцкай з Косаўскай сярэдняй школы (кіраўнік Т.М.Віктаровіч).

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

поделиться в: