Нарошчваць аб’ём пазабюджэтнай дзейнасці

9.3.2015
 

- Больш за 90% пазабюджэтных даходаў прыносяць адукацыйныя паслугі, - расказвае рэктар БрДТУ, доктар тэхнічных навук, прафесар П.С.Пойта. – Універсітэт імкнецца ісці ў нагу з часам, каб адпавядаць запытам эканомікі і быць запатрабаваным на рынку адукацыйных паслуг. Попыт на нашых спецыялістаў надзвычай высокі. Дзякуючы прафесійнай і мэтанакіраванай камандзе прафесарска-выкладчыцкага складу, БрДТУ карыстаецца заслужаным аўтарытэтам не толькі на Брэстчыне і ў краіне, але і за мяжой. Добры кадравы патэнцыял дазваляе аказваць адукацыйныя паслугі на належным узроўні і штогод павялічваць даход ад іх.

Пазабюджэтная дзейнасць БрДТУ не абмяжоўваецца аказаннем адукацыйных паслуг. Так, значны прыбытак прыносіць работа пунктаў грамадскага харчавання ўніверсітэта (1 млрд рублёў), рэгіянальнага цэнтра цэнтралізаванага тэсціравання і ўласнай аўташколы. Пэўную частку даходаў фарміруе сістэма перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў. Важнай часткай пазабюджэтнай дзейнасці з’яўляецца і прыстойны аб’ём гаспадарча-дагаворных работ ад электронікі да будаўніцтва (каля 6 млрд рублёў).

- Жыццё ўніверсітэта – складаны гаспадарчы механізм. Пазабюджэтная дзейнасць дазваляе накіроўваць фінансавыя сродкі на развіццё ўстановы. Дзякуючы ім падтрымліваюцца розныя навуковыя даследаванні, паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічная база. Патэнцыялу ўніверсітэта дастаткова для далейшага нарошчвання аб’ёму пазабюджэтнай дзейнасці. Высокапрафесійны калектыў паспяхова справіцца з пастаўленымі задачамі, - адзначае П.С.Пойта.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

поделиться в: