Гульні і дапаможнікі для бяспечнага дзяцінства

6.1.2015
 

- Тэма выставы надзвычай актуальная, - адзначыла начальнік вучэбна-метадычнага аддзела дашкольнай і пачатковай школьнай адукацыі БрАІРА Г.Б.Лявіцкая. – Вельмі важна фарміраваць асновы бяспечнай жыццядзейнасці з ранняга дзяцінства, павышаць педагагічную культуру бацькоў у гэтым кірунку і ўсталёўваць партнёрскія адносіны паміж дашкольнай установай і сям’ёй.

Увазе наведвальнікаў выставы былі прапанаваны гульні і дапаможнікі, распрацаваныя педагогамі і бацькамі. Па словах метадыста ВМК раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Т.У.Паўлючук, прадстаўленыя работы з’яўляюцца вынікам прафесійнай самаадукацыі выхавальнікаў. Пры вырабе гульняў і дапаможнікаў асаблівая ўвага ўдзялялася санітарна-гігіенічным і псіхолага-педагагічным патрабаванням. Важна, што гульні носяць поліфункцыянальны характар – могуць варыятыўна прымяняцца ў розных відах дзіцячай дзейнасці ў адпаведнасці з задачамі кожнага ўзроставага перыяду. Дыдактычная каштоўнасць дапаможнікаў заключаецца ў тым, што яны з’яўляюцца эфектыўнымі сродкамі развіцця дзіцяці.

У рамках выставы адбыліся сустрэчы з аўтарамі дапаможнікаў. Наведвальнікі паўдзельнічалі ў майстар-класах па вырабе некаторых з іх. А галоўнымі экспертамі гульняў выступілі дашкольнікі, якія наведалі выставу з бацькамі. Цікаўныя вочы дзяцей і іх непадробны інтарэс сталі асноўнай узнагародай дарослым за іх творчую працу.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

поделиться в: