Мультымедыйны ўрок – у практыку кожнага педагога

9.1.2015
 

- Конкурс, у якім прынялі ўдзел 240 педагогаў (да фіналу дайшлі 46), праводзіўся з мэтай аб’яднання намаганняў настаўнікаў вобласці ў распрацоўцы эфектыўных урокаў з выкарыстаннем мультымедыйных матэрыялаў, павышэння матывацыі педагогаў у прымяненні іх для паказу вучэбнай інфармацыі ў сучаснай, цікавай і максімальна даступнай для вучняў форме, папаўнення абласнога банка распрацовак мультымедыйных урокаў, а таксама папулярызацыі і эфектыўнага ўкаранення сучасных методык правядзення вучэбных заняткаў з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, - расказаў начальнік вучэбна-метадычнага цэнтра інфарматызацыі і рэсурснага забеспячэння адукацыі Брэсцкага абласнога ІРА А.У.Нарывончык.

Удзельнікі конкурсу распрацоўвалі па пэўнай тэме ўрокі з абавязковым уключэннем у іх структуру і змест медыя- і мультымедыякампанентаў, якія забяспечваюць нагляднасць вучэбнага матэрыялу, яго інтэрактыўнасць і даступнасць успрымання і асваення вучнямі. Вочны тур спаборніцтва праводзіўся ў форме адкрытых майстар-класаў “Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыйнай практыцы педагога”. Пры ацэньванні конкурсных матэрыялаў улічваліся эфектыўнасць арганізацыі педагагічнай дзейнасці (структура ўрока, яго змест, выкарыстаныя метады, прыёмы і формы яго рэалізацыі, работа вучняў, псіхалагічны рэжым заняткаў) і якасць мультымедыйнага кампанента ўрока.

Пераможцамі конкурсу сталі настаўніца пачатковых класаў Ала Фёдараўна Ляховіч з Косаўскай сярэдняй школы Івацэвіцкага раёна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Мікалаеўна Шлома з сярэдняй школы № 20 Брэста і настаўніца біялогіі Ганна Аляксандраўна Ярошкіна з Вулька-Аброўскай сярэдняй школы Івацэвіцкага раёна.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

поделиться в: