Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў – актыўных удзельнікаў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

17.7.2014
 

3 4 па 12 ліпеня 2014 г. дэлегацыя юных краязнаўцаў Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам педагогаў дадатковай адукацыі Пешко Вольгі Сяргеяўны і Строкача Аляксандра Пятровіча прадстаўляла Брэсцкую вобласць на Рэспубліканскім злёце юных краязнаўцаў – актыўных удзельнікаў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” у рамках профільнага аздараўленчага лагера кругласутачнага прыбывання на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ў г. Мінску.

Удзельнікі краязнаўчых аб’яднанняў па інтарэсах прадставілі візітоўку – творчае прадстаўленне свайго рэгіёна – паказалі славутасці нашага краю, гісторыю Брэстчыны, гераічныя старонкі мінулага нашага краю.Удзел у візітоўцы прынялі 11 навучэнцаў (вядучыя - Валынчук Юлія, Шакунец Дзмітрый, Паляруш Аляксандра, артысты - Кардэлюк Вольга, Кухарук Юлія, Уснарскі Дзмітрый, музыка і спевы – Дробыш Наталля, Практыка Таісія, гукааператар і рыжысёр – Мядзведзь Алег). Візітоўка была адзначана рэспубліканскім саветам па правядзенні акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, а яе удзельнікі адзначаны дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за лепшае прадстаўленне свайго рэгіёна у рамках рэспубліканскага злёта.

На вучнёўскай канферэнцыі у рамках рэспубліканскага злёту юныя краязнаўцы Брэстчыны узгадалі 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Так, Уснарскі Дзмітрый, удзельнік краязнаўчага гуртка цэнтра, выпускнік ДУА “СШ№33 г. Брэста” прысвяціў сваё выступленне старонкам партызанскага і падпольнага руху на Брэстчыне. Выступленне было таксама адзначана дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Праграма злёта і лагера была даволі насычанай. За 9 дзён юныя краязнаўцы Брэстчыны паказалі сваё веданне гісторыі, геаграфіі, прыроды роднага краю, адкрылі ў сабе новыя таленты, пабывалі на экскурсіях, творчых сустрэчах, канцэртах, майстар-классах, тэатры, пабачылі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальную бібліятэку, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся бліжэй з г.Мінскам.

поделиться в: