Уступная кампанія – на кантролі

23.6.2014

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня КДК Брэсцкай вобласці Д.В.Баско, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Л.А.Цупрык, намеснік начальніка абласнога ўпраўлення адукацыі І.В.Чоўжык, кіраўнікі УВА і ССНУ, а таксама педагогі, якія ўваходзяць у склад камісій па кантролі за ходам правядзення цэнтралізаванага тэсціравання.

- Кіраўніцтва дзяржавы ўдзяляе вялікую ўвагу сумленнаму і адказнаму правядзенню ўступнай кампаніі, што адпавядае інтарэсам краіны, асобы і прынцыпам сацыяльнай справядлівасці, - адзначыў старшыня КДК Брэсцкай вобласці Д.В.Баско. – Ва ўстановах адукацыі вобласці створаны 13 камісій па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў. Да работы ў камісіях прыцягнуты больш за 700 чалавек (28 з іх – супрацоўнікі КДК). Асноўная задача камісій – забеспячэнне роўных магчымасцей для абітурыентаў пры паступленні ва УВА і ССНУ, зыходзячы з існуючага заканадаўства.

У чэрвені асноўная ўвага камісій будзе сканцэнтравана на кантролі за выкананнем патрабаванняў адпаведных нарматыўных прававых актаў пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання. ЦТ праходзіць па 11 прадметах у БрДУ імя А.С.Пушкіна, БрДТУ, БарДУ, ПалесДУ і Баранавіцкім тэхналагічным каледжы Белкаапсаюза. Для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання сёлета зарэгістраваліся каля 18,4 тысячы абітурыентаў (летась каля 20,9 тысячы). У ліпені-жніўні будзе ажыццяўляцца кантроль за залічэннем учарашніх школьнікаў ва УВА і ССНУ.

- Члены камісій павінны пабудаваць работу такім чынам, каб ва ўстановах адукацыі была створана спакойная і добразычлівая абстаноўка. Любы зварот абітурыентаў і іх бацькоў павінен разглядацца аб’ектыўна і аператыўна. Вопыт папярэдніх гадоў паказвае, што эфектыўнасць ад работы камісій ёсць. Парушэнняў падчас уступнай кампаніі амаль няма. Так, летась адзіным парушэннем стаў выпадак, калі абітурыент прынёс на цэнтралізаванае тэсціраванне спецыяльнае мініяцюрнае прыстасаванне для дыстанцыйнай сувязі, - адзначыў Д.В.Баско.

Тэлефоны “гарачай лініі” Брэсцкай абласной камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў: у Брэсце – (8 – 0162) 23 – 69 – 68, 21 – 99 – 95; у Баранавічах – (8 – 0163) 45 – 47 – 31; у Пінску – (8 – 0165) 35 – 90 – 63.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

поделиться в: