Алiмпiяда

24.3.2013
 
Месцам правядзення абрана ДУА «Брэсцкi абласны ліцэй імя П.М. Машэрава”. У алімпіядзе прымуць удзел 127 таленавітых юнакоў і дзяўчат з усіх абласцей рэспублікі, г. Мiнска, Рэспублікі Польшча і Літвы. У спаборніцтве на званне лепшага знаўцы роднай мовы прыме ўдзел 21 вучань устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці.
25 сакавіка 2013 г. а 16 гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё алімпіяды ва УА “Брэсцкі дзяржаўны цэнтр маладзёжнай творчасці”.
Заключны этап алімпіяды ўключае тры туры (два туры ў пісьмовай, адзін – у вуснай форме) па асобных алімпіядных заданнях для вучняў ІХ, Х і ХІ класаў, распрацаваных Міністэрствам адукацыі.
Перамога вучня на заключным этапе алімпіяды дазваляе яму быць залічаным на пэўны факультэт ВНУ. Асабіста азначана, што прэтэндэнт на перамогу ў прадметнай алімпіядзе павінен паспяхова выканаць больш за 50% заданняў.
Удзельнікі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»  наведаюць мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой», ДУА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна”, пазнаемяцца з Брэстам спартыўным.
поделиться в: