Алiмпiяда

3.5.2012
 
Вынікі рэспубліканскай алімпіяды
 
         На сёлетняй рэспубліканскай прадметнай алімпіядзе школьнікі Брэстчыны (каманда складалася з 209 чалавек) паўтарылі мінулагодні вынік – 68 дыпломаў.
         - Радуе, што сёлета павялічылася колькасць дыпломаў І ступені, якія прывезлі нашы школьнікі з рэспубліканскай алімпіяды, - расказаў начальнік аддзела вышэйшай і агульнай сярэдняй адукацыі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама П.І.Валынец. – Калі летась іх было 7, то ў гэтым годзе ўжо 10. Найбольшую колькасць дыпломаў вучні атрымалі па геаграфіі (6), гісторыі (7), грамадазнаўстве (7), біялогіі (6) і працоўным навучанні (6), а найменшую – па англійскай (1) і французскай (2) мовах. Калі ў мінулым годзе толькі 22 школьнікі былі адзначаны пахвальнымі водгукамі, то сёлета – 37. 4 алімпіяднікі атрымалі спецыяльны прыз міністра адукацыі Беларусі.
         Сярод рэгіёнаў па колькасці заваяваных дыпломаў традыцыйна лідзіруюць Брэст (26), Баранавічы (14) і Пінск (8).
         За апошнія 5 гадоў найбольшую колькасць пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды падрыхтавалі настаўнікі гісторыі брэсцкага ліцэя № 1 імя А.С.Пушкіна С.Л.Зялінская (6) і Г.Э.Навуменка (7), настаўнік фізікі камянецкай сярэдняй школы № 2 М.М.Макаед (7), настаўніца іспанскай мовы брэсцкай гімназіі № 5 Л.М.Амельянюк (5), настаўніца хіміі брэсцкай гімназіі № 1 І.Л.Арлова (9), настаўнік інфарматыкі брэсцкай гімназіі № 1 В.А.Церашчук (6), настаўніца хіміі Лунінецкага ліцэя Л.А.Ціханчук (5) і настаўнік працоўнага навучання Лапацінскай сярэдняй школы Пінскага раёна Г.К.Фурсевіч (6).
         Уладальнікаў дыпломаў І ступені сёлета падрыхтавалі настаўнік фізікі камянецкай сярэдняй школы № 2 М.М.Макаед, настаўніца беларускай мовы і літаратуры кобрынскай сярэдняй школы № 8 Ж.А.Петруковіч, настаўнік інфарматыкі лунінецкай сярэдняй школы № 2 І.А.Трагубаў, настаўніца рускай мовы і літаратуры брэсцкай гімназіі № 5 С.Б.Сіяновіч, настаўнік працоўнага навучання брэсцкай сярэдняй школы № 27 А.В.Грыб, настаўнік гісторыі пінскай гімназіі № 1 імя Ф.Я.Перца Э.М.Лявоцкі, настаўніца гісторыі брэсцкай сярэдняй школы № 23 Р.К.Кацэвіч, настаўніца гісторыі брэсцкага ліцэя № 1 імя А.С.Пушкіна Г.Э.Навуменка, настаўніца геаграфіі Ганцавіцкай гімназіі Т.С.Цюкіна і настаўніца геаграфіі брэсцкай гімназіі № 6 імя маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава В.У.Горбач.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

поделиться в: