”Родная зямля – Беларусь“ в рамках акции ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“

12.12.2012
З 10 па 12 снежня 2012 года ў установе адукацыі "Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубронак" адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу экалагічных праектаў ”Родная зямля – Беларусь“ ў рамках рэспубліканскай акцыі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“. У гэты час у цэнтры праходзіла 14-я змена, якая сабрала актывістаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі, тым ганаруся" з усіх куткоў нашай краiны.
Конкурс экалагічных праектаў праводзіўся па наступных намінацыях:”Праект маёй мары“,”Будучыня – гэта мы!“, ”Раслін дзіўны свет“.
Па вынiках конкурсу пераможцамi ад Брэсцкай вобласцi сталi:
Намінацыя ”Праект маёй мары“ (удзельнікі намінацыі прадставілі праекты дэндрарыяў і паркаў мясцовай флоры ўстаноў адукацыі і сваіх населеных пунктаў).
Дыплом III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
 - Мысін Алег, Вашчук Уладзіслаа - навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі ”Бароўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа“ Лепельскага раёна Віцебскай вобласці;
 - Калектыў навучэнцаў клуба ”Юны эколаг“ дзяржаўнай установы адукацыі ”Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 6 г. Кобрына“ Брэсцкай вобласці.
Грамата Установы адукацыі ”Рэспубліканскі эколага-біялагічны цэнтр“:
- Калектыў навучэнцаў школьнага лясніцтва ”Лесавічок“ дзяржаўнай установы адукацыі ”Леснянская сярэдняя агульнаадукацыйная школа“ Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці;
- Калектыў навучэнцаў 10-11 класаў дзяржаўнай установы адукацыі ”Брашэвічская сярэдняя школа“ Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Намінацыя ”Будучыня – гэта мы!“ (Конкурсны праект прадугледжваў азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі ўстановы адукацыі з выкарыстаннем традыцыйных кветкавых раслін сваёй мясцовасці).
Дыплом III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
- Гунько Уладзіслава, Жэлнеркевіча Іллю, Кораба Івана, Паўлава Аляксандра, Філіповіча Дзмітрыя, Ярашука Яўгена - навучэнцаў аб’яднанне па інтарэсах ”Батаніка з асновамі экалогіі“ ДУДА ”Эколага-біялагічны цэнтр г. Баранавічы“ Брэсцкай вобласці;
Грамата Установы адукацыі ”Рэспубліканскі эколага-біялагічны цэнтр“:
- Калектыў навучэнцаў ДУА ”Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны“ Брэсцкай вобласці.

Намінацыя ”Раслін дзіўны свет“ (на конкурс прадстаўлены праекты стварэння калекцыйных участкаў сельскагаспадарчых культур (у тым ліку раслін сада і агарода))
Дыплом I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
- Калектыў вучняў 8-9 класаў дзяржаўнай установы адукацыі ”Сярэдняя школа № 3 г. Бяроза“ Брэсцкай вобласці.
 

поделиться в: