Штогод 1 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень птушак

05.04.2021

Напярэдадні ў ДУА "Тышкавіцкі дзіцячы сад" прайшло экалагічнае свята і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя птушкам. Дзеці малявалі і ляпілі пярнатых сяброў, назіралі за імі на прагулцы. З захапленнем выхаванцы старэйшай групы ўдзельнічалі ў музычнай гульні "Гусі-лебедзі і каршуны".  А бацькамі нашых выхаванцаў былі выраблены цудоўныя шпакоўні на любы густ!

IMG_20210331_101940_977

IMG_20210331_101944_647

IMG_20210331_101937_175