Намеснік дырэктара выдавецкага дома “Педагагічная прэса” абмеркавала шляхі далейшага інфармацыйнага супрацоўніцтва ў Брэсце
15.11.2021🔹 Падчас рабочай паездкі ў горад над Бугам намеснік дырэктара па развіцці выдавецкага дома “Педагагічная прэса” Л.П.Пастарнакевіч сустрэлася з кіраўніцтвам галоўнага ўпраўлення па адукацыі і ўпраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама, каб абмеркаваць шляхі далейшага інфармацыйнага супрацоўніцтва.
🖌 Начальнік галоўнага упраўлення па адукацыі Ю.М.Прасмыцкі выдатна ўсведамляе выключную ролю "Настаўніцкай газеты" ў прапагандзе дасягненняў сістэмы адукацыі Брэстчыны на ўзроўні краіны.
З году ў год павялічваецца колькасць матэрыялаў, падрыхтаваных педагогамі. Так, сёлета на старонках Настаўніцкай газеты і ў сеткавым рэсурсе ng-press.by убачылі свет каля 470 нататак і артыкулаў настаўнікаў і выхавальнікаў на розныя тэмы.