"Шчодры вечар"

17.01.2022
14 студзеня 2022 года ў ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» (далей - АЦКРНіР) у рамках акцыі «Нашы дзеці» адбылося святочнае мерапрыемства "Шчодры вечар", прысвечанае святкаванню Старога Новага года. Ранішнік арганiзаваны для дзяцей, якія наведваюць карэкцыйна-педагагічныя заняткі ў АЦКРНіР.  Выхаванцам былi прыгатаваны салодкія падарункі ад Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. Госці змаглi пазнаёміцца ​​з нацыянальнымі беларускімі абрадамі і павадзіць навагоднія карагоды вакол ёлкі.
Святочнае мерапрыемства падрыхтавана пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, педагогамі ДУА "Брэсцкі абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі" сумесна з бацькамі і валанцёрамі - прадстаўнікамі аб'яднання па інтарэсах "Лідэрскае кам'юніці" (УА "Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці"), пад кіраўніцтвам педагога Ліцвінкевіч М.П.
Ганаровымі гасцямі сталi:
Гарадзецкі Дзмітрый Мікалаевіч, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта; 
Васько Марына Віктараўна, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, член пастаянна дзеючых дэлегацый у міжпарламенцкіх арганізацыях, міжпарламенцкіх камісіях, рабочых групах Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў;
Папова Ірына Аляксандраўна, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама;
Рагашчук Юлія Анатольеўна, старшыня маладзёжнага парламента пры Брэсцкім абласным Савеце дэпутатаў;
Алеся Васілевіч, дырэктар школы “MyIT”;
Ханцэвiч Сяргей  - намеснiк  дырэктара IT школы MyIT; 
Прадстаўнiкi гарадскога камiтэта БРСМ.
Інфармацыйнае суправаджэнне мерапрыемства забяспечвалася запрошанымі сродкамі масавай інфармацыі: ТРК “Брэст”, ЛАГУНА ТБ, телекампанія ”Буг ТВ”, газета “Брэсцкі веснік" i "Настаўнiцкая газета".