У Цэнтры маладзёжнай творчасці праходзіць III адкрыты конкурс юных чытальнікаў "Зорны спеў".

24.01.2022
Ён прысвечаны Году гістарычнай памяці.
IMG-154b395a86a06173edcb699d804d1138-V
Юныя брастаўчане чытаюць вершы паэтаў Брэстчыны. Сярод  іх гучаць лірычныя творы сучасных аўтараў: Таццяны Дземідовіч, Георгія Тамашэвіча, Надзеі Парчук, Зінаіды Дудзюк, Вячаслава Бельцюкова, Віктара Рэчыца ды іншых.
Лірычныя радкі пра Радзіму, родную мову, Вялікую Айчынную вайну, гераізм Брэсцкай крэпасці, прыгажосць беларускай прыроды.
Прыемна, што сярод іх ёсць творы, якія друкаваліся на пасляваенных старонках нумароў "Зары над Бугам". Асаблівыя радкі, прысвечаныя роднай зямлі, вызваленай ад фашысцкіх захопнікаў.
Суправаджае конкурс юных чытальнікаў выступленне творчых калектываў і салістаў ЦМТ. Танцуюць народныя беларускія танцы, спяваюць песні, якія дораць добры настрой гледачам і галоўным удзельнікам імпрэзы. 
Пра тое, хто стаў пераможцам конкурса юных чытальнікаў, раскажам на старонках "БВ".
 
IMG-5db9c31f12d484432062cbc6c4d20cc5-V
 
IMG-5f348240696b919302dbe1b4ee65c280-V
 
IMG-0260494989b0dd2454d83e33968ef360-V
 
IMG-f7302af3ed06443b8d5a61bd5536160e-V
 
IMG-23ee0dde8057c590499e6e961cd7b427-V
поделиться в: