Праект “Атрад пакаленняў” стартаваў у Брэсце
16.03.2022📍 Аўтары праекта, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці, - маладзёжны парламент пры Брэсцкім гарадскім Савеце дэпутатаў і юнармейцы Паста Памяці ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”.

Ідэя праекта – сабраць зводны атрад юнармейцаў мінулых гадоў, які 28 ліпеня, у дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, заступіць на Пост Памяці і яшчэ раз адстаіць вахту памяці ля Вечнага агню.
