❗ ПАРАДАК КАЛЯ ПОМНІКА АХВЯРАМ ФАШЫЗМУ НА ПРАВАСЛАЎНЫХ МОГІЛКАХ НАВЯЛІ ВУЧНІ СШ №1 імя ЧБВА
26.03.2022
На праваслаўных могілках г. Пружаны размешчаны помнік ахвярам фашызму, каля яго падножжа – больш за 80 пліт з сумным, але ганаровым надпісам «Невядомы салдат».
Па добрай традыцыі за парадкам на гэтым святым месцы сочаць старшакласнікі СШ №1 г. Пружаны імя ЧБВА. Вось і сёлета вучні 10-га класа разам са сваім класным кіраўніком, членам РГА «Белая Русь» Раісай Чарняўскай навялі парадак каля помніка і там, дзе навекі захоўваецца памяць пра невядомых салдатаў.

