❗️Апошнім пунктам візіту А.І.Іванца стала сярэдняя школа № 3 Бярозы.

09.04.2022
Дырэктар установы І.Р.Піліпчук расказаў міністру пра яе традыцыі і дасягненні. На працягу некалькіх гадоў школа, дзе атрымліваюць веды каля 1,4 тысячы дзяцей (у тым ліку 124 першакласнікі), утрымлівае высокія пазіцыі ў алімпіядным руху і творчых конкурсах. Амаль 70% выпускнікоў працягваюць адукацыю ва УВА.
-5370962702681357220_121
78% педагогаў маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю.
 
З 2017 года школа з’яўляецца апорнай установай адукацыі ў раёне па інтэграваным навучанні і выхаванні. Сёння тут дзейнічаюць 15 адпаведных класаў, якія наведваюць 50 дзяцей з АПФР.
 
Не адзін год паспяхова працуюць спартыўныя класы, выхаванцы якіх займаюцца хакеем, плаваннем, лёгкай  атлетыкай, барацьбой і футболам. Арганізавана вывучэнне шэрага прадметаў на павышаным узроўні. 
 
Больш за 30 гадоў у школе дзейнічае этнаграфічны музей “Спадчына”. 
 
У 2020-м установа была занесена на раённую Дошку гонару. 
 
На сустрэчы з педагогамі А.І.Іванец абмеркаваў актуальныя пытані.
 
-5370962702681357222_121
 
-5370962702681357221_121
 
-5370962702681357223_121
поделиться в: