⚡️ Патрыятычны праект “Цягнік Памяці” стартаваў у Брэсце
23.06.2022Ва ўрачыстай цырымоніі, якая пачалася з ускладання кветак да Вечнага агню, удзельнічалі міністр адукацыі Андрэй Іванец, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі В.А.Лісковіч, а таксама расійскія госці.

Таксама з удзельнікамі “Цягніка Памяці” сустрэлася Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Да размовы з 200 юнакамі і дзяўчатамі далучыліся намеснік Старшыні Савета Федэрацыі Расіі Канстанцін Касачоў і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка. Прадстаўнікі органаў заканадаўчай і выканаўчай улады ахвотна адказвалі на пытанні моладзі.
У ноч на 22 чэрвеня юнакі і дзяўчаты ўбачылі рэканструкцыю першага дня вайны на Кобрынскім умацаванні і сталі ўдзельнікамі мітынгу-рэквіему.

Удзел у праекце бярэ і наша калега Настасся Чарканава, якая будзе дзяліцца ўражаннямі ад паездкі ў ТГ-канале і на старонках "Настаўніцкай газеты".