🇧🇾 21 лютага - Дзень роднай мовы.

21.02.2023

msg500801226-3867

👍Настаўнікі вучэбна-метадычнага аб'яднання беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўства Дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа 224 г. Мінска" спланавалі шэраг мерапрыемстваў, каб усе вучні школы ведалі пра гэты важны дзень, пра гісторыю яго ўзнікнення, любілі, цанілі і паважалі сваю мову, бо кожны сапраўдны грамадзянін павінен ведаць мову сваёй краіны.

У сувязі з гэтым нашымі настаўнікамі былі арганізаваны мерапрыемствы, якія прадугледжваюць вывучэнне роднай мовы, зацікаўліваюць вучняў спасцігаць новыя веды, пашыраць свой кругазор, развіваць кемлівасць і лагічнасць мыслення.
З самага ранку пад гукі цудоўных беларускіх песень нашы педагогі сустракаюць усіх вучняў і дарослых, дораць цудоўныя ўсмешкі і бадзёры настрой, які будзе суправаджаць усіх на працягу дня.

Таксама гэта свята не абыйдзецца без салодкіх прызоў і пачастункаў.
Мы ўпэўнены, што гэты важны дзень застанецца ў душы і сэрцы кожнага вучня.

 msg500801226-3869

@MinobrofBelarus

поделиться в: