Міжнародны дзень роднай мовы адзначаюць у Брэсце.
Імпрэза з гэтай нагоды праходзіць у кніжнай краме "Іскра". Удзельнікамі яе сталі сябры Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, маладыя паэткі - студэнткі Брэсцкага ўніверсітэта імя Пушкіна, працаўнікі крамы, вучні 9-й школы і крыху збянтэжаныя пакупнікі.
Пад час імпрэзы гучаць лірычныя радкі на роднай мове і, безумоўна, прызнанне ў любові да нашага роднага слова...
@bvnby