Лепшых сацыяльных педагогаў вызначылі на Брэстчыне
05.04.2023 У фінале І абласнога конкурсу “Педагог сацыяльны года” ўдзельнічалі 12 чалавек. Яны сустрэліся на сцэне Пружанскага гарадскога палаца культуры, дзе спаборнічалі ў двух выпрабаваннях — “Адзін дзень з жыцця педагога сацыяльнага” і “Педагагічны кейс”.
— Конкурс праводзіўся з мэтай павышэння эфектыўнасці работы ўстаноў адукацыі па сацыяльна-педагагічнай падтрымцы дзяцей, вывучэння і распаўсюджання перадавога вопыту, фарміравання стабільнага кадравага складу спецыялістаў і папулярызацыі прафесіі сацыяльнага педагога, — расказала дырэктар Брэсцкага абласнога СПЦ Наталля Фяцісава. Пераможцаў вызначылі ў 4 намінацыях. Лепшым сацыяльным педагогам установы агульнай сярэдняй адукацыі стала Сняжана Аніська з сярэдняй школы № 4 Пружан (на фота), сацыяльна-педагагічнай установы — Ірына Валасюк з Драгічынскага раённага СПЦ, ССНУ — Юлія Храмко з Высокаўскага дзяржаўнага аграрнага каледжа, установы спецыяльнай адукацыі — Таццяна Бягеза з Маларыцкага раённага ЦКРНіР.