Алею міру і стварэння заклалі ў дзіцячым садзе № 1 Ганцавіч
26.04.2023 У пасадцы туй прынялі ўдзел педагогі-ветэраны, работнікі і выхаванцы ўстановы.
Высаджана 27 туй з любоўю, дабром, надзеяй на мірную будучыню і росквіт Беларусі. Добрая справа працягнулася размовай за кубачкам гарбаты.