Пятнічная “Настаўніцкая” багата на падзеі і цікавых суразмоўнікаў

13.05.2023

Без имени
🔻 У праекце “Дыялогі аб адукацыі” суразмоўніцай Кацярыны Дубінскай стала начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталля Каліноўская, якая падзялілася адукацыйна-выхаваўчымі дасягненнямі рэгіёна.

Па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі ўступная кампанія. Як стаць студэнтам галоўнай альма-матар краіны, расказвае прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі БДУ Канстанцін Казадаеў.

✅ Дадатак “Псіхолаг у школе” ставіць актуальныя кадравыя пытанні і прапануе трэнінг для бацькоў па прафілактыцы жорсткасці і насілля ў сям’і.

Традыцыйна з навінамі рэгіёнаў можна азнаёміцца ў рубрыцы “Адукацыйная прастора”. Сакрэтамі выхаваўчай работы дзеліцца класны кіраўнік сярэдняй школы № 6 Рэчыцы імя С.У.Сыча Вольга Сташук. А пра таямніцы малой радзімы расказвае настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 2 імя М.П.Масонава Аляксандр Пясецкі. Прыемнага чытання!

https://t.me/nastgaz

поделиться в: