Cустрэча з начальнікам аддзела па адукацыі Камянецкага райвыканкама
26.06.2023
На базе Пагранічнай сярэдняй школы прайшла сустрэча з начальнікам аддзела па адукацыі Камянецкага райвыканкама Жаннай Аўдзей, падчас якой абмеркавалі пашырэнне супрацоўніцтва з Выдавецкім домам "Педагагічная прэса".
Дарэчы, у летніку Пагранічнай сярэдняй школы імкнуцца сваіх вучняў далучыць да грамадска карыснай і прыродаахоўнай дзейнасці.
А ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Высокага ствараюць умовы для аздараўлення праз знаёмства з гісторыяй і культурнай спадчынай малой радзімы.
.svg.png)
