Чароўны і прыгожы вечар падарыў моладзі раённы калядны баль у Пружанах

16.01.2024

🔹 Удзельнікамі другога Каляднага балю ў «Пружанскім палацыку» сталі 16 пар дэбютантаў.

🔹 Хлопцы і дзяўчаты рыхтаваліся на працягу месяца пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка народнага ансамбля танца «Спадчына» Валянціны Іскаліевай, каб сёння паказаць сабе ва ўсёй прыгажосці.

🔹 У бальнай карце вечара – танцы ХІХ стагоддзя: паланэз, вальс, менуэт і кадрыля. Былі тут распарадчы, пажы, гульня ў фанты і гасцявыя нумары ад ДШМ імя Р.Р. Шырмы.

🔹Пасля афіцыйнай часткі дэбютантаў чакаў фуршэт, ну а затым класічныя мелодыі змяніліся сучаснымі – дыскатэкай у палацыку.

#1рэгіён

https://t.me/budniby/18185?single

поделиться в: