Інтэрактыўная выстава прафесій “Якасць адукацыі. Якасць кадраў. Якасць будучыні" адбылася ў Баранавічах
13.02.2024 Яе ўдзельнікамі сталі каля 1200 вучняў 10—11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Баранавіч, Баранавіцкага, Ляхавіцкага, Ганцавіцкага і Івацэвіцкага раёнаў, а таксама прадпрыемствы — заказчыкі кадраў.
— На кожнай з 35 лакацый можна было штосьці зрабіць сваімі рукамі. Напрыклад, "Будтрэст 25" разам з Баранавіцкім дзяржкаледжам будаўнікоў прапанавалі зрабіць цагляную арку. Да таго ж мы выставілі дзве ўстановы адукацыі. Сярэдняя школа № 1 Баранавіч паказала свой дзіцячы тэхнапарк роўных магчымасцей, а Палац дзіцячай творчасці — аб'яднанне па інтарэсах па беспілотніках, — расказала начальнік упраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама Таццяна Шэстак.
Выстава складалася з двух блокаў — "Расцім абаронцу Айчыны" і "Мірныя прафесіі — мірным людзям".
Падрабязней чытайце на сайце.