Прадстаўнікі Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" знаходзяцца ў прэс-туры на Брэстчыне

22.02.2024

🔻 Знаёмства з сістэмай адукацыі вобласці пачалося з наведвання аддзела па адукацыі Іванаўскага райвыканкама. Начальнік аддзела па адукацыі Таццяна Пархамчук і намеснік дырэктара Выдавецкага дома па развіцці Людміла Пастарнакевіч абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва, інфармацыйнай падтрымкі на старонках профільнага выдання і магчымыя варыянты павышэння ўзроўню падпіскі на выданні медыяхолдынга.

У гімназіі Іванава дырэктар установы Таццяна Алёніна прэзентавала яе дзейнасць. Тут на высокім узроўні вядзецца профільная падрыхтоўка ў кірунках хіміі і біялогіі. У прыватнасці, штогод прызёраў і пераможцаў алімпіяды па біялогіі рыхтуе настаўніца Валянціна Лялюк.

У сярэдняй школе № 2 Іванава ўжо больш як 35 гадоў дзецям любоў да фізкультуры прывівае Аляксей Гарбацкі. Яго вучні  прызёры абласных спартакіяд, пераможцы раённых і гарадскіх спаборніцтваў.

Фармат прэс-туру журналістаў таксама ўключаў майстар-клас "Інфармацыйная культура педагога: падрыхтоўка матэрыялаў для публікацыі ў навукова-метадычным часопісе", які для настаўнікаў горада і раёна правяла галоўны рэдактар часопіса "Народная асвета" Святлана Мазурына.

Акрамя гэтага, прадстаўнікі "Педагагічнай прэсы" сустрэліся з начальнікам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталляй Каліноўскай. Падчас дыялогу былі закрануты пытанні ўдасканалення інфармацыйнага супрацоўніцтва і больш грунтоўнага ўзаемадзеяння педагогаў першага рэгіёна з выданнямі медыяхолдынга.
Таксама Н.Каліноўская пазнаёміла журналістаў з першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення Таццянай Савіч.

🎗 За сумесныя карысная справы ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі і выхавання, папулярызацыю педагагічных ініцыятыў і асабісты ўклад у развіццё супрацоўніцтва Людміла Пастарнакевіч уручыла Наталлі Каліноўскай падзяку Выдавецкага дома "Педагагічная прэса".

Падрабязней чытайце ў "Настаўніцкай газеце" і часопісе "Спорт time".

msg500801226-9627

msg500801226-9632

msg500801226-9630

msg500801226-9628

msg500801226-9631

msg500801226-9629

https://t.me/nastgaz

поделиться в: