Каманда PR_bot з Брэста заваявала золата на спаборніцтвах па робататэхніцы ў Сочы

09.12.2024

 Каманда PR_bot з Брэста заваявала золата на спаборніцтвах па робататэхніцы ў Сочы

Юныя беларускія інжынеры-робататэхнікі паспяхова прынялі ўдзел у фінале спаборніцтваў «Кубак РТК».

— Мы выпрацавалі ў нашай краіне цэлую сістэму падрыхтоўкі навучэнцаў па робататэхніцы, каб выйсці на міжнародны этап. А да гэтага ў кожным з абласных цэнтраў праводзілі спаборніцтвы шэсць разоў на год. Нашы ўдзельнікі рыхтаваліся, вывучаючы тэхнічныя навукі, працуючы ў камандзе, рыхтуючы ўласныя праекты, каб скласці канкурэнцыю наймацнейшым расійскім камандам, — адзначыў прадстаўнік аргкамітэта «Кубка па адукацыйнай робататэхніцы» ў Беларусі Аляксей Голік. — Мы ганарымся нашымі юнымі інжынерамі-робататэхнікамі. Каб атрымаць заслужаныя ўзнагароды, патрэбна не адна сотня гадзін падрыхтоўкі. Гэта вялікая сумесная работа навучэнцаў і трэнераў. Віншуем пераможцаў і верым, што наперадзе — яшчэ больш перамог!

5372944078469195077

5372944078469195078

https://t.me/MinobrofBelarus

поделиться в: